“І будзеш жыць у кароткім слове...памяць”

16.02.2022

 

“І будзеш жыць у кароткім слове...памяць”

Пад такой назвай на базе музея воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца ДУА" Гiмназii №9" прайшла экскурсійная праграма з квэстам "Мой сябар"  для пiянераў школы №70, якія, дарэчы, з'яўляюцца частымі наведвальнікамі гімназічных музеяў. 

Для  юных наведвальнікаў квэст у музеі - гэта спосаб далучэння да свету музеяў, а экскурсія ў гульнявой форме музейнага квэста дапамагае лёгка запомніць цікавыя факты. Мерапрыемства прайшло  “на адным дыханні”.

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца ў Гімназіі №9!

Вашай увазе прапануем удзел у наступных мерапрыемствах:

-Аглядныя экскурсіі. Подзвіг С.І.Грыцаўца;
-Музейныя квэсты “Аб героях былых часоў”;
-Кінавячора "Памяць Афгана";
-Інтэрактыўныя гістарычныя гульні і інш.
                                                  
Экскурсіі праводзяцца  членамі аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа: экскурсійная дзейнасць", АА "БРПА", "БРСМ" на рускай і беларускай мовах.

Нам ёсць аб чым расказаць і што паказаць!

Наш адрас: г. Мінск, вул.Сядых,10
Папярэдні запіс па тэлефоне: +375292713757.