АДЗІН ДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ ЛАГЕРА

16.06.2022

 

Пiанеры i акцябрата з атрадаў ЛАЛ "Лідар" Цэнтра "Маяк" працягваюць падарожжа да вытокаў беларускай культуры, традыцый і сучаснасці. Тут кожны дзень напоўнены новымі адкрыццямі і цудамі!
 
ДЗЯЦЕЙ ЧАКАЮЦЬ: 
- прагулкі па любімых мясцінах сталіцы, 
- народныя (і не толькі!) гульні і забавы,
- тэматычныя крэатыўныя конкурсы і чэленджы паміж атрадамі,
- меладэкламацыі беларускіх казак,
- творчая праца над уласным ілюстрыраваным слоўнікам самых мілагучных слоў роднай мовы,
- хоббі-цэнтр з разнастайнымі майстар-класамі і гурткамі.
 
Лета - час для карыснага адпачынку і яскравых эмоцый!