Цікавыя мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы

04.03.2024

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы – 21 лютага актывісты піянерскай дружыны ім. Чыжэўскіх ГУО «Средняя школа № 24 г. Минска» правялі цікавыя мерапрыемствы для навучэнцаў школы.

З раніцы ў холе школы піянеры сустракалі настаўнікаў і вучняў добрымі пажаданнямі на беларускай мове.

Для вучняў пачатковай школы піянеры чыталі творы беларускіх аўтараў. А пасля ўрокаў актывісты знялі тэматычнае відэа да Дня роднай мовы.