Сад Надзеi
26.06.2024Алея памяці імя С.І.Грыцаўца і Сад Надзеі гімназіі 9 папоўніліся новымі саджанцамі. Высадку дрэў гімназісты прымеркавалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сад Надзеі - надзея на паспяховую будучыню кожнага юнага патрыёта сваёй Радзімы. Няхай доўгія гады расце і радуе ўсіх наш сад, няхай перадаецца з пакалення ў пакаленне жаданне нас, беларусаў, жыць у міры і згодзе, захоўваць гістарычную памяць, шанаваць тое, што нам пакінута ў спадчыну.
Квітнеючы сад - сімвал Перамогі і працягу жыцця, сімвал памяці аб тых, чыімі намаганнямі заваяваны мір на нашай зямлі.