Акцыя "Ветэран жыве побач"

05.07.2024

Акцыя "Ветэран жыве побач” – гэта пастаянны клопат аб людзях, якім патрэбна ўвага, аб людзях, перажыўшых вайну.

Кожнаму з нас не трэба тлумачыць, хто такія ветэраны. Мы ведаем, што яны зрабілі для нас з вамі, дзеля  міру і спакою на зямлі

Актывісты дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў гімназіі 9 завіталі ў госці да ветэрана вайны, партызанкі Калабан Таццяны Андрэеўны. Дзеці выказалі ветэрану шчырыя словы ўдзячнасці за мір і незалежнасць.

Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат шрамаў на беларускай зямлі. Захаваць памяць — асноўнае, што мы павінны зрабіць!

Мы помнім!