Сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Міхасем ПАЗНЯКОВЫМ

27.04.2026

17 красавiка у сярэдняю школу № 147 г. Мінска імя М.А.Савіцкага завітаў важны госць – любімы многімі пакаленнямі дзіцячы пісьменнік, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась ПАЗНЯКОЎ.

Плыве ў небе белы бусел,

І луг квяцісты, як абрус.

А мы з табою – беларусы.

Радзіма наша – Беларусь.

Гэты і многія іншыя вершы прагучалі падчас імпрэзы, якая больш нагадвала сустрэчу старых сяброў. А так яно і ёсць: піянеры не раз сустракаліся з творамі Міхася Пазнякова на старонках падручнікаў. А цяпер сам Міхась Паўлавіч пачытаў дзецям вершы, загадаў цікавыя аўтарскія загадкі, адказаў на шматлікія пытанні і пакінуў усім жадаючым добрыя словы на памяць.